Помню цябе
майму дзядулі Мінічу Віктару Іванавічу,яго светлай памяці
Здэцца, бачу прад сабою
Я дзядулю зноў і зноў…
Вось ен, з белай галавою,
Гоніць з пашы ўсіх кароў.
Потым ен памые рукі,
Твар і шыю, абатрэ,
Усміхнецца: побач унукі…
Толькі потым у хату йдзе.
Пацалуе нас гаюча,
Хоць пабрыты, але ж дзед,
Ды спытае: “Дзед калючы?”
Засмяецца нам услед.
Есць з усмешкаю дзядуля,
“Смачна!”– хваліць ен заўжды,
Як накрые стол бабуля,
“Дзякуй!” – скажа ад душы.
Потым жа сваю газету
Пачытаць бярэ з сабой
Ен на пашу. Усе заметкі
Дзед агледзіць – ды з душой.
Медалеў вунь колькі ў дзеда!
Гонар наш, святая рэч.
Віктар – значыцца, “победа” –
Праганяў фашыстаў прэч.
Быў на Одэрэ і Вісле,
Артылерыяй ён жыў.
Сваёй кроўю ўзнагароду
Для Радзімы заслужыў.
Так, дзед Віця ганарыўся
Роднай вескай, працай рук,
На Палессі нарадзіўся,
Перанес немала мук.
Але быў ён верны духу
І любіў дзед так казаць:
“Узяў я ў жонкі Ганю Муху,
Нельга труса святкаваць!”
А пісаў дзед,быццам пісар,
Гордым почыркам, з душой.
Быў цікаўным, усе апісваў
Аб старонцы дарагой.
І наогул, мой дзядуля
Усе, здаецца мне, любіў:
І парадак, і жывелу,
Гаспадаром ён добрым быў.
Прачытаў дзед кніг нямала,
Але “Новая зямля”
Самай роднай яму стала:
Чула ўрыўкі ўся сям’я…
Здэцца, бачу прад сабою
Я дзядулю, як заўжды,
І з удзячнасцю, з душою
Помніць буду праз гады.
Свидетельство о публикации №116021703456
Россиянин, немного владею языком, очень понравилось!
С Новым Годом!
Благополучия Вам и любви!
До побачення, нет, лучше так, до новых встреч!
Александр.
Александр Молчанов 3 18.01.2017 19:37 Заявить о нарушении