Брату Анатолю

Брату Анатолю.

Белбога стрэнь ці Чарнабога  -
Іх праўды, ілжы  -  не чапай,
Нясі прывід жыцьця былога,
Ідзі праз сьцюжы да цяпла.

Жыві і памятай: ёсьць доля,
Нам непаўторная знаў’я,
У ёй што здарылась з табою  -
Усё гэта доля ёсьць твая.

Званы прымай і віраваньні,
Праз асалоды  -  горыч страт,
Жыцьцё якім быць намагае  -
Такім і будзь у ім, мой брат.
-09.02.16.


Рецензии
Няхай будзе ўсё добра ў брата Анатолія...
Пару вершаў назад: вусны Смягнуць, а астатняе - усё так ...

Карина Нес   17.02.2016 11:04     Заявить о нарушении
Так, хай у Анатоля ўсё будзе добра. І ў Вас, Карына, таксама, хай будзе так.
Наконт ,,мягнуць,, ,,сьмягнуць,, - мой бацька колькі раз гаварыў,выпрацаваны на
сьпякоце: ,,амяг...,,. Дык, хай яно такім і застанецца. Мабыць гэтым мова беларуская не абразіцца.
Вялікае дзякуй за увагу.

Михаил Кортелёв   23.02.2016 20:14   Заявить о нарушении