Мара-цацка
Хмурага сонца
Над хатами павіс,
Сыплецца снег бясконца.
Як схаваецца за хмары,
Дык я думаю:зіма,
А падміргне ўдала,
Дык,няйначай,вясна!
Вясной куркі сакатаць
Будуць весела,ладна,
Моладзь стане скакаць
На вяселлях прынадна.
Сталыя людзі ладзіць
Гаспадарку будуць дбайна,
І на пашні хадзіць
Буслы,як звычайна.
Але рана,шчэ,зязюлька,
Табе гадаць-кукаваць,
І не хоча бабулька
Вясной шчаснай паміраць.
Малайчына,што не хоча,
Бо клапоціцца яна:
У гняздзе курачка сакоча,
У хляве барачка бляя!
Разгулялася мая мара,
Бы дзіця з цацкай,
А на яе абшары -
Шусь! - зіма знянацку!
Ізноў сыпле сняжок -
То ж зіма,не сумнявайся!
Не бяжы ты за парог -
У цяпло,брат,хавайся.
Не сядзіцца,аднак,душы,
Дзе цяпло,як пекла,
А ляціць яна туды,
Дзе бела ды светла.
Прыляцела на паляны,
Удыхае водар хвоі,
Стаяць сосны-істуканы,
Бы веліканы -воі.
Не дрэвы,а скульптуры,
Разумейце,сосны,яліны,
Што прырода -натура
Вас манументам зляпіла!
На ствалах смала,
Як бурштын,грае,
Яна цукеркай была,
Бо яе смакталі,
Як дзяцьмі былі.
Здаецца:лезе мядзведзь
Па борці мёду ляснога,
І пчолы звіняць,як медзь,
І джаляць яго,дурнога.
Цешуся зялёнай кронай,
А ўнізе кусты ядлоўцу,
Ім,мабыць,горай,
Бо тут меней сонца.
Вунь чорны мох,
А яшчэ ёсць і белы,
Ён у студзені парос
Зялёным мяккім целам.
Буры колер травы
З зялёным змагаецца,
Студзень,што ні гавары,
Вясны не атрымаецца!
Замёрзлі ногі,ух!
Трэ ісці дадому.
Я і лес - мы ўдвух -
Да лесавіка на паклоны!
Свидетельство о публикации №116021608534