Пасьпяшае месяц люты...

Пасьпяшае месяц люты;
Дожджык дробны шапаціць,
Зімні страціўшы абутак,
Сад зьбянтэжаны стаіць,
Неба хмарыцца і зьзяе,
Вольна гойсаюць вятры,
Стэп, з траў шэрых, ужо клікае
Новых колераў вясны.
-07.01.16.


Рецензии