Каханне...
І як жа раней у продкаў было?
Без каляровая паперы ў кішэнях
Ды спрэчак хто чысціць жытло...
А зараз сукенка патрэбна:
Умовы, кватэры, садкі...
Патрэбен крэдыт на вяселле
Якое там усім да любві!
Пачуцці інфляцыя з’ела
У цэрквах і тое плаці!
Прыдзецца капіць, халера!
Без грошай - не будзе любві...
Свидетельство о публикации №116021512896