Бог раiць нам, Лiцьвiны...

Прыемна бачыць, як квітнеюць твары
Пад небам сінім на сваёй зямлі.
Як сонца нараджае усьмешкі, мары.
Ды як свабода абуджае што ў крыві.

Мне сумна бачыць, як занесла пыльлю
Сцяжынку-шлях народа маяго.
Як недзе пахавалі гонар, быльлі.
Як недзе пахавалі самі частку лёса сваяго.

Прыемна бачыць адраджэнне рэчаў
У люстэрках часу ды абставінах умоў.
Прыемна адчуваць у глыбіні тый водар хлебных печаў
Ды асаблівасць мовы нашай сярод іншых моў.

Мне сумна адчуваць хлусьню,
Якую нам прыносяць замест праўды.
Мне сумна бачыць, як тое, што люблю
Імгненна робіцца ахвярай прапаганды.

Прыемна бачыць, што, нарэшце, час не спынішь,
Як ён малюе кожнае імгненне розныя карціны.
Ёсць моманты, калі сам сум не здымешь...
Але я ведаю: Бог раіць нам, Ліцьвіны.


Рецензии