Нараджэнне снегавiка
Ды хто каго сустракае?
Яго зялёную абнову
Зіма зусім не мяняе!
Я качаю камы -
Снежная баба лепіцца!
Я ды баба - вось мы
Удваіх у лесе.
Прыляпіла гугу-нос,
Бо няма маркоўкі,
А бабе не ў нос,
Хоць сядзіць ён лоўка!
Зялёную шавялюру
Ладжу з яловых лапак,
А зверху яшчэ здуру
Павязваю банцік.
Чырвоны каснік
Трапеча на ветры,
А мой снегавік
Не дае і веры:
Крывіцца злосна:
Я мужык - не баба!
Прэч зялёныя косы,
Хіба я зялёная жаба?
Добра,добра,снегавік,
Пастаўлю рукі-растапыркі -
Будзеш п'яны мужык,
Што булькае з бутылкі.
Пайшла рукі шукаць,
Ды на цэлага паўкруга
Няма галінкі ўзяць,
І я пакінула друга.
Ды астатак сумлення
Не згубіла яшчэ,
Бо пачула маленне,
І сляза ў яго цячэ.
Шукала,шукала,
Ды вось і знайшла!
Снегавіка не ашукала -
Рукі яму прынясла!
З галінак вочы-кропкі,
Малюю вясёлы рот.
Ды дзень зімовы кароткі -
Шусь вечар на парог!
Работу ацаніце!-
Кажу жанчынам сустрэчным, -
Вокам хоць кіньце,
І будуць рады дзеці!
Паляпала па плячы
Снегавіка на расставанне,
А сэрца аж крычыць:
Маё табе шанаванне!
Ужо схаваўся за ялінамі,
У лесе застаўся,
Мільгануў на хвіліну,
Сумам адазваўся.
А ноччу да зары
Зайцы стануць дзівіцца:
Незвычайныя звяры
У лесе сталі вадзіцца!
А хітрая ліска
Дзівіцца не стане,
Не падпусціць і блізка,
Бо снегавік той абмане.
Ні цяпла,ні корму
Ад яго не дачакацца,
Усё белым здорам
Таўсцюку трэ накачацца!
На спатканне хутка
Да снегавіка загляну,
Хоць спраў няўкрутка,
Ды яго не абміну.
Ізноў да снегавіка
Тэпаю па дарожцы,
Аж зацякла рука,
Бо маю дзве ношкі:
У адну руку
Я бяру дарунак
(Называецца - ку-ку!)
Гарбата велькі ласунак!
Шчэ нясу вядро,
Металічнае,гулкае,
Бо шапка трэба даўно
Снегавіку для прагулкі.
Шчэ каб ногі-бэлькі,
Дык бегаў бы па лесе,
Смактаў гарбату з бутэлькі,
Гарбату"Прынцэсса"!
А каб ногі-хадулі,
Дык за плечы даўно
Закінуў бы мяшкі-хатулі,
Дзе хлеб,гарбата і віно,
Ды падаўся б на Поўнач,
Сышоў бы ў свет,
А то вясна табе - немач,
І сыйдзеш на нет.
Ізноў наступіць лета
У Антарктыцы злой,
Дык ты,гэта,
Сюды наступнай зімой.
Тады я фарбы - ў шчопаць,
І прынясу акварэлькі -
Будуць чырвань-шчокі,
Як у краснай дзеўкі!
Павяжу шчэ шалік,
Каб здаровым быў,багатым,
Падыму шкалік
За сустрэчу зухавата.
Нацягну табе рукавіцы,
А мо і спяцоўкі,-
Будзеш дрывасекам,
Але без пілы-сяброўкі.
Не бойцеся,дрэвы,
Проста ў лесе
Я зляплю снегавіка
Для свайго інтарэсу.
Ізноў радуй дзетвару!
Уваткну шчэ гузікаў рад
(Аднак прыйшоўся да двару!)
Запрашаю на маскарад.
Там скачуць маскі злыя,
І добрых нямала -
Ёсць да густу любыя,
А гасцей дык навалам!
У аднаго з падушкі пуза,
А другая - на спіне -
Такога бочку-бутуза
Бачу каля сябе.
На госцю белы халат,
І вядро на галаве,
І думае:наўрад
Ты пазнаеш мяне!
Няхай сабе і вядро -
То ж,канечне,маскарад,
І адгадка ёсць здаўна:
Снегавік ты,брат,
А тут прыйшоў сапраўдны,
З водарам снегу!
Двое тоўстых танчаць,
Аж памерці ад смеху!
А ты сапраўдны
Гульняў уладар,
Тоўсты,ды спраўны
Зімы гаспадар.
Да пабачэння,снегавік,
Бо хутка змена часу.
Кожны да цябе прывык,
Мая белая ўкраса!
Свидетельство о публикации №116021408934