Крык душы

Ніхто не бачыў, як мужчыны плачуць,
Адкуль бяруцца слёзы на вачах.
А слёзы на бяду, а не на ўдачу,
Яны ліюцца самі па начах.

Цякуць з душы, дзе цеплілася вера,
Гарэў агонь кахання і надзей...
Агонь пагас, а свечка дагарэла --
Павіс у змроку набалелы дзень.

Няма любові -- страчана дарога,
Якою я з каханаю ішоў.
Завыла ў сэрцы стомленым трывога
І думка драцянее спарышом.

Жыццё хістае нашыя пачуцці:
Зноў памяць дзён выношвае падман.
Вы крык душы параненай пачуйце, --
Я слёз тых збан сягоння вам аддам.


Рецензии