Жахлiвы час
Бы той забойца ля сваёй ахвяры:
На твары маска з дзіркамі-вачыма,
І позірк, нібы дзень, спякотны, вялы.
У часе гэтым я не маю мэты —
Ён нішчыць мары, тлуміць нашы думкі.
У часе гэтым жабракі-паэты,
Бяруць не хлеб, бяруць алоўкі ў рукі.
Крычаць радкі узрушана, балюча:
Як жыць далей, куды мы ціха крочым?
Няма святла за дротам тым калючым —
Там дзень счарнеў: ён дыхае па-воўчы.
Жывуць усе, хто збіўся ля карыта,
Хто свой народ штодня нагамі топча.
Тут сутнасць праўды цемраю прыкрыта,
Тут нават Бог глядзець на нас не хоча.
Свидетельство о публикации №116021307170