Валянцiнка

Валянцінка! Валянцінка!
Цёмны дзень у шэрым лютым,
Нібы сонейка часцінкай -
Подыхам вясны крануты.
Светла цінькаюць сініцы,
І іх звонкай песні ў тон
Ручаінкаю бруіцца
Першых капелек канон.
На сасулек ксілафоне
Падбірае строй вясна.
Будзіць луг, лясы і гоні
Песняй звонкаю яна.
І на сэрцы пасьвятлела -
Яму верыцца ізноў,
Як вясну прыждаць сумела,
То сустрэне і любоў!


Рецензии