Чужая iмша
Творы на крыжы.
Закружыць па полю
Плач чужой iмшы.
Хто жа так галосiць?
Хто труну нясе?
Смерць сваё адкосiць
З часам па крысе.
Кроў у сэрцы стыне,
Яно б’е не ў лад.
Пад зямельку кiнуць
Твораў мокрых рад.
Там, дзе толькi цемра,
Нi жывой душы …
I ляцiць дарэмна
Плач чужой iмшы.
Сяргей Качанаў-Брандт, 13.02.2016
Свидетельство о публикации №116021312081