***
Што ў часе сваім, нібы здань, заблукаў:
На сцежках паўстанцаў імя Каліноўскага
Я зубрам Радзіму і волю гукаў.
Там дрэвы старыя расою абмыліся
Літвінскае веры, літвінскай крыві.
Яны памятаюць, яны не забыліся,
Аб тым, што літвіны ў той пушчы жылі.
Бо назва "літвін" — як малітва апошняя,
Дзе слова кранаецца вуснаў нябёс:
Яно залатое, бы жыта над пожняю,
Што моўчкі глядзіць на далейшы свой лёс.
Малітва ў тым лесе не сціхне, не вымаўкне, —
Яна будзе думкай імкнуць да нябёс,
Пакуль наша вера зубрамі не вырыкне,
Не верне літвінам іх страчаны лёс.
Свидетельство о публикации №116021204336