Калi б Вы ведалi...

Калі б Вы ведалі, як цяжка жыць на свеце,
Калі любоў і здрада абняліся,
Калі цябе не чуе нават вецер,
Калі цябе не бачаць зоркі ў высях.

Ты зноў упэўнена шукаеш шчасце-долю,
На той зямлі, што нішчыла паэтаў.
Ты зноў адзін сваю іграеш ролю
На сцэне дзён, што ўсмешкай не сагрэта.

А рыфмы вечныя губляюцца ў прасторы,
Як рэха дзён няспраўджанай любові.
Наўкол гудзяць стамлёныя маторы --
Ніколі ім майго не зведаць болю.


Рецензии