Вярблюд и вада
Вады шукаў напіцца
І бачыць ён ля гарызонта
Вадою штось свяціцца
Сабраў усе сілы і ўперад
Да той вады дабраўся
Дайшоў да берага бядняга
І піць яе сабраўся
У той вадзе сябе ўбачыў
І яго так схваціла злосць
Хто мяне так размаляваў тут
І на спіне якая косць
Худы аблезлы і не зграбны
Губы вялікія вісяць
І хто так мог мяне няўдалым
Такім худым намаляваць
І каб сябе болей не бачыць
І разагнаць сваю нуду
Ён капытамі стаў таптаць
Нізашто, чыстую ваду
Свидетельство о публикации №116021210451