Вадамер

Ўначы раптоўная бязважкасць,
Кружэнне гойдае чало,
Нібы крылатыя мурашкі
Сплялі цянюткае сіло,
Каб падхапіўшы ніткі ў дзюбы,
Тлум беласнежных лебядзей
Безабаронную да згубы
Панёс праз полымя падзей,
Панёс на могілкі ў крапіву,
Каб марных сноў лавіць табун,
Зацугліць белую кабылу
I звесці ў плынь жалобных струн.
На дзіва мне тваё агніва
Сячэ сузор’е ганчакоў;
Вужакай глянеш з конскай грывы,
Ваўком лунаеш з-пад падкоў.
Ад вершніцы сухая зграя
Лістоў, апаўшых да пары,
Між вымярэннямі блукае
У цемрадзі праз стаўбуры.
Да мары воля ёсць і сіла,
Кулёк нагамі дагары!
Ўтаропіўшыся ў люстра, біла
Ў аскепкі зманы-ліхтары!
У плеўку ўсаджаны калені,
Хоць мела да глыбiнь намер,
Цялёпкаюся на паверхні,
Нібы на ставе вадамер.
 


Рецензии
Добрый день, Ольга!
Белорусского языка не знаю, но довелось поработать с
Белорусами и сейчас вспомнила их речь.
Все прекрасно владели русским, но, подвыпив, переходили на родной,
по-моему, очень красивый язык.

С праздником смеха!
Зина

Шустренький   01.04.2016 11:02     Заявить о нарушении
Спасибо, посмеёмся.)))

Ольга Маро   01.04.2016 15:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.