Надзея

Ці здарыцца вясна
Чаромхавай надзеяй?!
Ці стане бэз у снах
Выдатнаю падзеяй?!
Закружыць карагод
Вішнёвай майскай веяй,
Бяжыць за годам год,
Але жыве надзея,
Што ветрык-свістунок
Зноў пацалуе вусны,
Хвалюе паміж сноў
Вясновая спакуса!
Глыток вясны зрабіць,
Ды і расправіць крылы,
І хочацца любіць,
Каб сэрца не астыла...

08.02.2016  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии