Ранак, 28. 06. 13

"Прысядзь на хвілінку, дачушка,
Жыццёвы прад вамі ручнік" -
І сэрца трапечацца птушкай
Усе прадвясельныя дні.

"Каханнем так чэрвень расквечан,
І маршам з блакітных нябёс
Няхай жа гучаць для вас вечна
Вясельны ваш дзень і ваш лёс!

Хай свет заспявае салоўкам,
Як хораша вам, маладым!"
...Тваю ахінае галоўку
Чароўнага вэлюму дым...

Чэрвень, 2013    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Прыгожа сказана.
Гэты наказ трэба было б казаць маладым перад тым, як яны ступяць у дарослае у дарослае жыцце!
З павагаю,

Владимир Шиманович 2   07.02.2016 14:16     Заявить о нарушении