я тут. Ты там

Лунаюць хмары, зноў на дахі
звісае неба коўдрай зорнай.
У шыбы грукаюцца дрэвы,
а мне ўсё роўна.
мне ўсё роўна.

Я зараз думкамі...
у леце.
З табой ляжу пад цёплым небам.
Тваё трымаю моўчкі сэрца,
акрыленае лірай Феба.

Трава пяшчотная, густая
лагодна гладзіць мае пяты.
Казычуць сэрца закаханасць
і маладосці дух заўзяты.

Напэўна, я б зусім растала
праз недасказанасць душы,
аднак...
Ты тут.
мяне.
трымаеш.
быць можа, крышачку кахаеш...

І зноў грукочуць у цішы
па вокнах
дрэў галіны-рукі.
 
і зноў зіма.
Я тут.
Ты там.
з'яднаныя адно праз думкі.


Рецензии