беларускiя ненародныя замовы
Баба з возу. З носа юшка.
Ціск сусветны вочы плюшчыць.
Знікні, ноч, з мазгоў на золку!
Не трашчы, мая галоўка!
ад насмарку:
Ад радзімага парога
Прэч, смаркатая хвароба!
Хай засохнуць на пячы
З майго носу смаркачы!
ад паносу
Вар’яцей няма хваробы,
Чым дзіравыя вантробы.
За лясы, за чорна мора
Пранясе хай гэта гора!
ад кашлю
Выйдзі, сонейка гарачае!
Сціхні, лаянка сабачая!
Гэць у будку, пустабрэхі, –
Я не буду болей кэрхаць!
ад зубнога болю
Неба хмарай крывіцца,
Нібы мае сківіцы.
Ці налева, ці направа –
Выйдзі боль з зубоў дзіравых!
ад свінога грыпу
Небяспечную заразу
Тузік хай парве адразу,
Нібы грэлку на анучы!
Здохні, здохні, грып парсючы!
ад гемарою:
Ў цёмным лесе цёмнай ноччу
Птушка пугач лёс сурочыць.
Хай пасмокчуць ваўкалакі
Кроў дурную з маёй сракі!
ад спалоху
Цёмным лесам з цёмным півам
Едзе дзядзька непужлівы.
Ты за дзядзькай ўслед ідзі,
Выпі піва і не бзді!
ад ікаўкі
Дзень з мяне рагочуць людзі! –
Злая трасца шчэміць грудзі!
Шыты быў не лыкам я –
Сыйдзі, сыйдзі, ікаўка!
ад касавокасці
Рукі ў гору. Вочы ў бокі.
А чаму ж я касавокі?
Спіртам развяду ваду –
Вочы разам зноў звяду!
ад рожы
Ёлы-палы! Палы-ёлы!
Сёння я дурны і квёлы!
Заўтра буду я прыгожым! –
Знікні, рожа, з маёй рожы!
Свидетельство о публикации №116020506794