А рэха заглухне у сiвым тумане...
Зляціць яно ў вырай далёкі
За сінія рэкі, за лес, за аблокі.
А рэха заглухне у сівым тумане.
Не будзе цябе - прападзе i жаданне,
Як той васілёк у сухой каляіне.
А сінь яго ў неба растворыцца сіні
І мроям юначым прытулкам паўстане.
Не стане бадзяння, а пошук адвечны
Заменіцца ночы і дня глухатою.
І мы ўжо дакрочым бязмэтнай хадою
У пункт існавання канечны!
Свидетельство о публикации №116020506115