Трэба пажыць
Досыць падножак ужо,
Я не ўпаду, не загіну.
Стрэльба (іначай – ружжо)
Ведае, хто чаго варты.
Куля-дурніца ў ствале
Сочыць (і гэта не жарты),
Сочыць, хто лішні, але…
Я не ўпаду, не загіну,
Нават калі прыйдзе час.
Мне, Махначу-Арлекіну,
Трэба пажыць дзеля вас.
Я вам прызнаюся шчыра,
Думкі адкрыўшы свае:
Дапамагае мне Ліра,
Муза сысці не дае.
Дзякуй за крылы Пегасу,
Справа малая – лячу.
Трошкі адмерана часу
Сержу П'еро-Махначу.
05.02.2016
Свидетельство о публикации №116020500381
Анна Атрощенко 16.02.2016 02:39 Заявить о нарушении