Мальбарк
Зараз гадуе палякаў,
З цэглы чырвонае стан,
Крэпасцю замак крыжАкаў...
Сілу і моц барацьбы
Ногат вакол яго бачыў,
Ордэн тэўтонскі там быў:
Грунвальда дзея-задача.
Вітаўта дух праз вякі
Ветрам павее з пагоркаў,
Ды і Ягайлы палкІ
Бачацца тут, ля Мальборка...
Балтыкі белы пясок
З хвалямі кропель-бурштыну
Так і плывуць з тых часоў...
Мальбарк - вандроўкі ўспамінак...
Чэрвень, 2014 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Ногат - рака, якая працякае побач з крэпасцю.
Свидетельство о публикации №116020412438