Закаханы
Месяц плыў, як жоўты шар.
Хлопец ў дзеўку закаханы,
Ды чамусьці хмурыць твар.
Хлопча, хлопча, што з табою,
Што бянтэжыць так цябе?
Ад чаго няма спакою,
Чаму сэрданька ў нудзе?
Не хвалюйся, не журыся,
Усё добра будзе ў вас.
Ты ёй моўчкі усміхніся,
А яна – табе ў адказ.
І калі той месяц жоўты
Зноў за хмарку забяжыць,
Прытуліся да яе ты,
Словы чулыя скажы.
Затрымайцеся вы, хмаркі,
Не пускайце поўню плыць.
Не такі шчэ хлопец шпаркі,
Ён ад сораму гарыць.
Свидетельство о публикации №116020411537
Как будто на Родине побывала, услышала напевный говор
белорусский и на сердце стало так тепло!
С уважением!
Лилия Юшкова 14.02.2017 23:16 Заявить о нарушении
Николай Пасеев 15.02.2017 08:02 Заявить о нарушении