Доугi шлях да кахання
Здаецца, калісьці было.
Мне кажуць пра веравызнанне –
Да веры ж так і не дайшло.
Тут з розумам паразуменне
Ці знойдзем? – Пакуль што няўцям.
Марнуючы час на імгненні,
Шкадуем гады для жыцця.
Не любім, не марым, не верым,
Бо лічым, што гэта дарма.
Спрабуем праходзіць скрозь дзверы,
Якіх тут наогул няма.
Бязглуздзіцу стравы нішчымнай
Узводзім да сэнса быцця
І прагнем у мроях нястрымных
ПачУцця… Ці ўсё ж пачуццЯ?
Вандруем ад версій да ісцін,
Адкуль толькі крок да хлусні,
І ўпарта чакаем карысці
Ад марнай пустой мітусні.
Ды, зрэшты, прыходзіць хвіліна,
Калі шанц застацца сабой
Адзінаю стане цаглінай,
Што ўстойлівым зробіць дом твой.
Калі веды моц дадуць веры,
А мы ўсё ж прывыкнем кахаць,
Магчыма, і знойдуцца дзверы,
Дзе нас не стамілісь чакаць.
6.11.2012
Свидетельство о публикации №116020305215
"Калі веды моц дадуць веры,
А мы ўсё ж прывыкнем кахаць,
Магчыма, і знойдуцца дзверы,
Дзе нас не стамілісь чакаць."
"Прывыкнем кахаць"...Спасдабалася.
Дзякую.
Людмила Воронова Супрун 06.10.2017 19:34 Заявить о нарушении