пазней дапiшу, дон кiхот
адрасуюць, Цябе, кніга,
дык Табе не пагражае,
атрымаць за змест свой кпінаў.
Калі па руках дурнога
праз памылку павандруеш,
ад яго лухты ты многа
пра пісьмо сваё пачуеш,
бо са скуры лезці будзе,
каб данесці розум людзям.
Досвед вучыць нас: чым лепей
расцвіце на сонцы дрэва,
тым пад ім выгодней летам.
Адпраўляйся хутка ў Бэхар -
дрэва велічнае ёсць там,
што гадуе мужных прынцаў.
Сярод іх бы Аляксандар
герцаг здолеў апыніцца:
цень яго Цябе схавае -
доля смеламу спрыяе!
Раскажы ты пра прыгоды
двараніна, што праз кнігі
страціў розум незваротна:
бітвы, рыцары, княгіні
ахапілі яго думкі
быццам ён герой Ранланда,
пакутуе з-за разлукі,
любай складвае балады:
Дульсінэі, лічыць, сэрца
толькі мечам ён даб'ецца.
Нейкім гербам упрыгожыць
ліст свой тытульны не ўздумай:
нам ачкоў жа не памножа
карты лішняе фігура.
У прадмове будзь пакорны.
"Альвара які де Луна!" -
хай пра аўтара не стогнуць.
Яго
жорсткая фартуна,
бы Францыска-караля,
падманула-абышла.
Свидетельство о публикации №116020310620