Восень

Крочыць цiха восень.
Белыя аблокi.
Вецярок гайдае,
У вадзе асокi.
Павуцiнне лашчыць
I плыве бясконца,
Нiбы хусткай мацi
Маша у ваконца.
Абмiнае травы
Досвiтак расою,
Фарбамi дубравы,
Дожджыкам-слязою.
I смуткуе поле
I лясок на узгорку,
Ды нябачна у небе
Цёмнай ночкай зорку.
I апошняй кропляй
Жураулi у вырай...
Цi слязамi мокну,
Цi спагадай шчырай!


Рецензии