Баравiкi

Баравікі -- замілаванне
І асалода для душы,
Таму спяшаюся я ўранні
У лесе з імі падружыць. 

Ды не за колькасцю пагнацца,
Бо справа тут зусім не ў ёй,
А еду, каб палюбавацца
Мне іхняй дружнаю сям'ёй.

Ах, як жа ты ўпрыгожыў верас
Цёмна-чырвонай галавой,
Мой баравік! Прайду яшчэ раз --
А вось малодшы брацік твой!

Схаваўся сціпла ён пад лапку
Ялінкі стройнай, маладой,
Над мохам паказаўшы шапку,
Ды трапіў хутка ў кошык мой.

А там, зусім непадалёку,
Для радасці маёй душы,
Сядзяць на відным месцы, збоку.
Браты малыя, спарышы.

Такую добрую мясціну,
Такую дружную сям'ю
Я не спяшаюся пакінуць,
Непадалёк усё сную

З надзеяй на грыбную ўдачу:
Яшчэ знайсці ну хоць бы тры!
І баравік нарэшце бачу
Ля пня ў яловым гушчары.

Я падыходжу, як на дзіва,
Гляджу, бо ён тут не адзін,
А цэлых пяць! Такіх шчаслівых
Нямнога знойдзецца хвілін

У грыбніка. А я па лесе
Хачу да поўдня паблукаць,
Бо даспадобы паэтэсе
Баравікі тут сустракаць.


Рецензии
Марыя, нiзка кланяюсь Вам за такi цудоуны верш! Адразу прыпомнiлiсь баравiкi дзяцiнства на Гомельщыне.
З павагай да Вас i пажаданнем усяго добрага,

Валентин Каян   09.12.2016 13:14     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, што прыйшліся даспадобы мае баравікі.

Мария Ючкович   09.12.2016 14:29   Заявить о нарушении