Санчас

Час абеда набліжаўся-
У жываце нешта бурчыць.
Я ў краму паімчаўся,
Каб паесці што купіць.
Лічу грошы ў кармане,
Вырашаю,што набыць,
Магазін шыльдаю маніць
І вітрынай зіхаціць.
Ды гляжу:закрыты дзверы,
Там лісток нейкі вісіць,
А на белай той паперы:
"На САНЧАС мусім закрыць".
Што ты зробіш? Невязуха.
У "Малочны"я пайшоў.
Там такая ж аплявуха:
Я САНЧАС і тут знайшоў.
Якім доўгім "ЧАС"той будзе?
Мо да вечара чакаць?
І ў чым павінны людзі?
У каго мне то спытаць?
Гэтак добра:як стаміўся,
Працаваць як стала лень,
На рабоце зачыніўся,
На дзвярах павесь:"САНДЗЕНЬ!"
Калі будзем мы дарэмна
Марнаваць рабочы час,
Дабрабыт тады,нпэўна,
Не паселіцца ў нас.


Рецензии