Планета - Мара

Шукалі, думалі, гадалі --
Яе ніхто знайсці не мог.
Яна нібы вада ў стакане,
Якую п'е і смокча мох.

Яна хавалася за сонцам,
І пазірала на людзей.
Але хавацца так бясконца
Не можа час, не можа цень.

Адлюстраваннем нашых твараў
Яна глядзіць на нас з вады:
Планета з дзіўнай назвай Мара
Зямныя ведае гады.

Яна даўно сябруе з Марсам,
І абыходзіць бокам тых,
Хто свой батон намазаў маслам,
Бо масла -- ежа для святых.

Яна на дзіва ўсім існуе:
Планета з думкамі зямлі.
Там мары нашыя паснулі,
Каб іх чужынцы не ўзялі.

Хтось скажа -- верш твой не па тэме.
Я прамаўчу -- на ўсё свой час.
Яна -- дзевятая ў сістэме
Сярод васьмі чакае нас.


Рецензии