Жаночая свабода
Магла каб грошы зарабляць,
Каб не таўкла ў ступе воду
І меней каб магла гуляць!
Захоча мець яна машыну-
Ідзі на рынак таргаваць,
І гні сваю ты днямі спіну,
Ды паспявай сумкі цягаць!
Жанчыны моцнымі пасталі-
Кіруюць домам і сям'ёй,
Ды іх прыдзіркамі" дасталі",
Ідуць на працу,як на бой!
Сачы на ўсе свае ты вочы,
Не абдурылі цябе каб,
Трымайся да апошняй мочы
І не здавайся проста так!
Свабода поўная жанчынам
Сваю сям'ю паіць,карміць...
Ім спадабаюцца мужчыны.
-Ды толькі іх калі любіць?!-
Глядзіш-ад гэтакай свабоды
Мы будзем хутка воўкам выць!
Кіруйце так сваім народам,
Каб кожны мог бы добра жыць!
Свидетельство о публикации №116012804499