Пачвары
Што ўсё рушаць на сваім шляху?
Чалавечыя,здаецца,маюць твары,
Але душы пакрышыліся ў труху!
Сквапнасць да ўсяго ў іх такая,
Быццам узяць што можна ў труну.
На жыццё чужое пасягаюць,
Толькі каб набіць сваю машну.
Не паспеюць шчэ на свет з'явіцца-
Патрабуюць зорку з неба зняць.
Працаваць-то не для іх амбіцый,
Лепш за ўсё гатовае ўзяць.
Цягнуць яны медзь і алюміній,
Ім ўсё бы грошы набываць,
А калі праз іх хто-небудзь гіне-
Ім на ўсё на гэта напляваць.
Разбураюць помнікі святыя,
Падымаюць рукі на бацькоў...
Ну няўжо галовы іх пустыя
Не пужаюцца кашмарных слоў?
Прыдзе час пачварам расплаціцца
За дзікунства і звярыны апетыт,
Бо не зможа чалавецтва з тым скарыцца,
Каб уладарыў на зямлі бандыт.
Свидетельство о публикации №116012706792