Малiтва за Беларусь

Малюся за ўсіх мёртвых і жывых,
За тых, хто Беларусь жыццём праславіў,
Каб мы шчасліва, радасна жылі,
Каб мары нашых дзён уваскрасалі.

Малюся за працоўны наш народ,
За тых, каго Радзіма апантала.
Хто сее жыта, садзіць агарод
І памятае тых, каго не стала.

Прыпеў.
За нашай з вамі памяці крыжы
Я свечку запалю і памалюся.
І ў Бога папрашу: аберажы
Народ маёй пакутнай Беларусі.

Няхай людзей з'яднае дабрыня
І вера ў прыгажосць сваёй Айчыны,
Дзе першацвет вясною набрыняў,
Каб з ёю мы шляхі свае злучылі.

Каб не забылі гоману крыніц,
І шэпату дубраў ля Белай вежы,
Дзе замаўкае рэха навальніц
Ад ласкі той зямлі, якой належым.

Прыпеў.
За нашай з вамі памяці крыжы
Я свечку запалю і памалюся.
І ў Бога папрашу: аберажы
Народ маёй пакутнай Беларусі.


Рецензии