Скибка хлеба
Ці з'есць,ці проста патрымаць!
Ды гэта колькі ж сілы трэба,
Каб ураджай той атрымаць!
Кідаеш зернятка ў глебу
І як дзіця яго глядзіш:
То корм даеш яму патрэбны,
То чымсьці іншым дагадзіш.
Рунее жыта,сэрца лашчыць
І абяцае смакату.
Калі ж з надвор'ем шчэ пашчасціць,
То будзе ХЛЕБ на смакату!
Працуйце толькі ўдвое,утрое,
З палёў збірайце ўраджай,
Падорыць зернятка малое
Вам чудадзейны каравай!
Ды толькі нашы хлебапёкі
Вам могуць сапсаваць настрой:
То недапёк,то перапёкі,
То булка з нейкаю кастрой.
Стары дзядок усім хваліўся,
Што зубы новыя набыў,
Ды толькі хлебам падавіўся,
У ім сківіцу ён згубіў.
Духмяны пах скарынкі хлеба-
Я за яго ўсё б аддаў!
Ды толькі хлеб пячы так трэба,
Каб сорам вочы не з'ядаў!
Свидетельство о публикации №116012607653