Напярэдаднi свята

Скрылёчкам срэбнай хвалі ападае
Мая журбота на падталы снег.
Святочны водар між хваін лунае.
І сум,нібыта непрыкметна, збег.

Казыча вочы ліхтароў вясёлка,
Неспадзяванасць стужкамі трымціць.
Зачаравана з неба, быццам зёлкі,
Ляцяць сняжынкі смутак загаіць.
04.01.2016.


Рецензии