Хамства
Што аб тым казаці,
Ці далёка ён жыве,
Ці ў суседняй хаце.
Будзь сямі пядзі ў ілбе,
Занімай пасаду,
Хамства ўсюды выпірае:
Спераду і ззаду.
Бач, кабеціна ідзе,
Усё на ёй ззяе,
А адкрыла толькі рот-
Хамства вылязае.
Прадавец у магазіне
Ветлівым здаецца,
А захочаш што спытаць-
Задам павярнецца.
Паспрабуй у транспарт сесць,
Як людзей багата:
Хамства лезе напралом
З мужыкоў мардатых.
А калі хлопцы ідуць
Ды шчэй п'янаваты,
Затыкайце хутчэй вушы
І бягом да хаты:
Бо такое тут пачуеш,
Што і не прысніцца:
Паганяе матам мат-
Хамства весяліцца.
А калі начальнік хам,
То ратуй нас,Божа!
Бараніцца ад яго
Хіба хто паможа?
Ды ад напасці такой
Бог не ўратуе.
Адступае тады хам,
Як адпор адчуе.
Хамству трэба даваць бой!
Ведайце ўсё ж людзі:
Дзе сапраўдная культура-
Хамства там не будзе!
Свидетельство о публикации №116012605602