Чалавек i воук
Да спіны прычапілі цяжкі крыж.
Куды ісці – нічога не сказалі –
Навокал лес. Стаіць нямая ціш.
Скрануцца з месца – не хапіла сілы,
Бо крылаў вольных мне Анёл не даў.
У лесе тым ваўчыха галасіла,
Там воўк стары, нямоглы галадаў.
Я для яго не сябра, не таварыш --
Той шэры воўк вакол мяне хадзіў:
Глядзеў у вочы, кроў лізаў на твары,
Бо ведаў –- чалавечы сын адзін.
Галодны сам, ён саграваў мне ногі,
Зубамі грыз з жалеза ланцугі.
Ён ведаў чалавечыя трывогі
І ведаў чалавечыя грахі.
Уратаваў мяне, а сам загінуў –
Хацеў, каб я ваўчысе дапамог
І ў лесе воўчым выкапаў магілу,
І пасадзіў на ёй ваўчыны мох.
Свидетельство о публикации №116012605053