фатауство у маралi

Неба спадае зярністай цемрай,
прыціскаючы да падлогі цела.

Чалавек са шчыраю верай
папрасіў бы ратунак у Бога,
але ЁН устае нясмела,
душыць
дрыготку ў каленях.
сляпая трывога
з'язджае з грудзей
праз прымус
падуладнае неабходнасці.
-
космас ужо
надзей-
на грувасціцца на плячах,
хаваючы ў сваёй прасторы
бясконцасці.

зоры з грузным месяцам
што момант
намагаюцца саслізнуць.
чарговае крушэнне нябёсаў -
увапхнуць
ЯГО ў цясніну пекла.

ЁН можа толькі ўздыхнуць
і нацягнуць
на сябе
"я-сябе"
паводле выбару.

Чалавек са шчыраю верай
заўсёды пад аховай.
лёс залежыць ад ступені
яго шчырасці са Стваральнікам.

Толькі ЁН сцірае калені,
запясці, плечы і галаву,
бо хто будзе трымаць небасхіл
і воблачную канву
апрача ЯГО?

Чалавечай шчырасці хапае
хіба што на вайну
адно з адным і Тварцом.

гэткае вялікае фатаўство.


Рецензии