Калi б Бог не дау кабет!
Хто патрэбней для жыцця?
Душу хто ў бядзе не кіне
І пакажа сэнс быцця?
Сапраўды, магу прызнацца,
Што здаўна, як стаіць свет,
Наймілей была б нам праца,
Калі б Бог не даў кабет!
Бо яна не знае стомы
І нясе адкрыццяў жар,
Ёй паразы невядомы,
Калі ў помач божы дар!
І яна цябе не кіне,
Бо ты ёсць яе сынок!
Праца, муза і багіня -
Наймілейшыя з жанок!
Ды далей, як разабрацца,
Досвед выведзем такі:
Што багіня, муза й праца -
Усе ў жыцці заўжды жанкі!
Без каxанай, без жанчыны,
Дух што акрыліць знава,
Хоць мацней i ёсць мужчыны,
Ды жанчына - галава!
Свидетельство о публикации №116012612701