Зайздрасць
З тых заганаў,што ў нас ёсць,
Ад яе хварэюць дзеці,
Праз яе бярэ нас злосць.
Цацак болей у другога-
Дзіця голасна крычыць
І забіць гатова тога,
Каму лепш на свеце жыць.
Дзіця потым падрастае,
Ну а зайздрасць побач з ім:
-На мне вопратка не тая!
Мы не тое п'ём,ядзім!...-
Сусед грошай многа мае,
"Тачку" новую купіў,
Яго жонка неблагая,
Дачу цесць ім падарыў...
У мяне ж,як у нябогі,
Тое-сёе толькі ёсць...
Працягнулі каб усе ногі!-
Разбірае кагосць злосць.
Людзі,што не падзялілі?
Вам навошта зайздрасць мець?
Адбірае яна сілы,
Набліжае нашу смерць.
Богам што наканавана,
Не мінеш яго ніяк:
Мужыком ты будзь,ці панам-
Нас усіх сажрэ чарвяк.
Зайздрасць-горшае з заганаў
Тых,што мае чалавек.
Не рабі жыццё паганым,
Не азмрочвай свой ты век!
Свидетельство о публикации №116012506235