Гумарэска
-Выпіць ёсць нагода.-
-А якая?-я спытаў.
-Ды пачатак года.
Справы хутка я зрабіў
ды хутчэй у госці,
бо сябрук калі заве-
гэта значыць штосьці.
Па дарозе прыхапіў
я з сабой бутэльку:
трэба ж чарку прапусціць
па нагодзе велькай.
Мусіць свята ў разгары,
стол накрыт багаты...
Сліну сваю пракаўтнуў
і зайшоў у хату.
За парог пераступіў
і вачам не веру:
ляжыць п'яны сябар мой
у абдымках з "зверам".
-Ды з якой гэта нагоды
ты,дружа, напіўся?-
-Ат,-хітае галавой,-
з жонкай пасварыўся!
Ды гуляллі ўнукі тут,
І,каб я не плакаў,
палажылі ля мяне
цацачну сабаку.-
Кажу:"Болей не заві
на такое свята,
і хіба ў тваёй ганьбе
жонка вінавата?
Сам сабе ты гаспадар
і свой розум маеш,
твая жонка,вунь,працуе,
а ты ўсё гуляеш!"
У наступны калі раз
уздумаеш напіцца,
не заві мяне тады
на цябе дзівіцца!.
Свидетельство о публикации №116012505940