У чатырох радках
І незвычайнае свячэнне,
І да высокай Божай існасці
Святое грэшных далучэнне.
* * *
Мы ўсе, людзі, прыходзім да Бога.
У адным толькі справа -- калі:
Толькі ў Небе, на Суд Яго строгі?
Ці ўсё ж тут, на грэшнай Зямлі?
* * *
Жыццё. Знаходзь або страчвай.
Жыві для людзей.
Сябе твары, перайначвай.
І не губляй надзей.
* * *
Сакрамэнтальны вобраз васілька.
Яго блакіт і сціплае убранне --
Нябёсаў знак і моц ахвяравання.
Бязмежна Боскай міласці рака.
* * *
Паміжчассе -- не то восень, не то зіма.
Паміжмар'е -- ці ёсць, ці няма?
Паміжвер'е -- малюся і не...
Паміжхмар'е... Ці сонца зірне?
* * *
Космас. Магнітныя буры. Вакуум.
Задыхнуцца можна й ад слоў...
І маўчаць у адказ. А заплакаць бы --
І дабром адказаць на зло.
* * *
Прыгажосць. Над усім -- прыгажосць.
Гэта белым-белая ціша.
У ёй музыка вечная ёсць.
Прыгажосць нам даруе Ўсявышні.
Свидетельство о публикации №116012505061
Ядвига Довнар 25.04.2017 22:17 Заявить о нарушении