Недавер

Амаль стогоддзе ў нас знішчалі веру,
Знішчалі мову, нацыю, народ.
Глядзелі нам у вочы з недаверам,
Каб недавер у наш прабраўся род.

Нас прыніжалі, нішчылі, тапталі,
Расстрэльвалі за тое, што мы ёсць,
Каб не змаглі назвацца мы братамі,
Да нашых сэрцаў прывівалі злосць.

Трывожны час не думае аб людзях,
Бо людзі ў часе -- толькі інструмент
Для тых, хто слова матчына забудзе,
Хто не сыграе песні на струне.

Радзіма -- бы разменная манета,
Для тых, хто прагне ўлады на крыві.
Яна народнай песняй не сагрэта,
Яна вясной не пусціць карані.

Народны дух падсечаны вякамі.
Куды ж ты крочыш, браце, беларус?
Твае дарогі здрайцамі зляканы --
Няма стала. Прададзены абрус.            


Рецензии