Светлая музыка

Светлая музыка, светлая,
З чым можа быць параўнаная?
Ты -- мая песня няспетая --
Музыка ў храме арганная.

Дзіўная музыка, сумная,
Быццам з нябёсаў пасланая.
Што ёй жыццё наша тлумнае?..--
Вечнасць жа ёй дараваная.

Светлая музыка, дзіўная,
З гукаў нябесных сатканая,
Як голас дзіцячы, наіўная,
Ад грэшнай зямлі адарваная.

Песня чароўна-прыгожая...
Слёзы змахну, счараваная...
Славіць яна царства Божае,
Музыка ў храме арганная.


Рецензии
Выдатны верш, Марыя, дзякуй! Сапраўды, арган - чароўны інструмент, каб праз музыку выказаць ўзнеслыя парывы душы, звернутыя да Нябесаў. Вы цалкам маеце рацыю - гукі аргана адрываюць ад грэшнай зямлі...
З павагай,

Антонина Казакова   01.04.2016 22:28     Заявить о нарушении
Добры вечар, Антаніна! Мне вельмі прыемна, што арганная музыка выклікае ў Вас такія ж узнёслыя пачуцці, як і ў мяне. Дзякую за высокую ацэнку майго вельмі простага верша.
Натхнення Вам, вясновага настрою і ўсяго найлепшага! Марыя

Мария Ючкович   02.04.2016 18:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.