Крышталёвая мроя
Даль зімовая заткана,
Думак снежныя сумёты,
Час таемнага спаткання
З незваротнай маладосцю,
Сілаю неўтаймавання,
Як у сэрцы млела штосьці
Флёрам лёгкім прадчування!
Час спавіты рамантычна
Крышталёвай мройнай веяй,
У душы так гарманічна
І каханню і надзеі.
Хоць гадоў блакітны ранак
Адыходзіць сном зімовым -
Будзем зноў уратаваны
Богам, верай, годам новым!
25.01.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116012512197