Per aspera ad astra!

Сумленна працаваць - жыцця дэвіз,
Каб сваёй справы станавіцца майстрам!
Хоць і выкідваў лёс мне свой капрыз,
А я ішла - "per aspera ad astra"!

Быў незнаёмы выраз - "не магу",
Было жаданне, луста хлеба ў кайстры...
Усё жыццё свой гонар берагу,
Праходзячы "per aspera ad astra".

З жыцця звычайны прыклад прывяду,
Што не заўсёды першы, хто гарласты,
У "залатой сярэдзіне" іду
Я з годнасцю - "per aspera ad astra".

І як апошні выдзеляць надзел
Са спісаў тых зямельнага кадастра,
Хацелася б ляцець у гэты дзень
З анёламі - "per aspera ad astra"...

24.01.2016   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)

"per aspera ad astra"(лац.)- праз церні да зорак.


Рецензии