Паэтам
Для тых, хто славіць вершам родны кут,
Хто адчувае сэрцам тыя гукі,
Што свет аберагаюць ад пакут.
Паэтам, браце, трэба нарадзіцца,
Каб чуць зямлі дыханне і спадзеў,
Каб выказаць, аб чым пяе краніца,
Хістаючы пачуцці на вадзе.
І толькі той, хто словы тыя чуе,
І ёсць сапраўдны сын сваёй зямлі.
Яго душа пад зоркамі начуе,
Што веру ад вытокаў узялі.
Свидетельство о публикации №116012407361