Такое жыццё...
Адмераў у аршынах і ў метрах нам лёс.
З вытоку да вусця плывём чарадой,-
Хто зверху плыве, хто зусім пад вадой.
Губляем чырвонцы ў дзіравым жыцці,
Шукаем капейкі, якіх не знайсці.
Займаем чаргу на сцяжынцы ў рай,
Ды пугаю вокрык:-Назад! Месца знай!
Разлічваем, верым і ў марах жывём,
Ці сённяшнім часам, ці заўтрашнім днём.
Шукаем дарогу ў натоўпе людзей
І лічым няўдачу за пробліск надзей.
Змагаемся з ценем, не робім высноў,
Жывём у палоне нязбытнасці сноў.
Спяшаемся ў буднях сляпой мітусні,
Пужаемся праўды і верым хлусні.
Працягласць прасторы не мае мяжы
І час безупынна ўперад бяжыць...
А наша жыццё, як начная зарніца...
І свечка гарыць...А за што памаліцца?
Свидетельство о публикации №116012306490
Пад час інтэрв'ю Леанід Галубовіч на запытанне Алеся Сачанкі аб тым, што ўсё ж такі натхніла праз гады вярнуцца да паэзіі, адказаў:
– Паэзія і натхніла. Паэзія не бывае чужой ці нечай. Калі ты ёю захапляешся, то яна ўжо твая. Не важна, хто і калі яе напісаў.
Вось і я ўжо ў які раз звяртаюся да вашай творчасці.
Ведаю, мабыць, зноў нагадаеце мне аб тым, што вы аматар, што амаль не пішаце і г.д.
Але дазвольце з вамі не пагадзіцца - паэтамі нараджаюцца, а ўсе астатняе графаманства - я маю рацыю сцвярджаць, што вы, Лявонцій Обрынскі, паэт - гэта не толькі маё меркаванне.
Таму лічу, што вам абавязкова патрэбна пісаць і друкаваць новыя творы, а мы, вашы чытачы, будзем чакаць.
.
Прабачце, але дазволіла сабе перакласці ваш твор "Такое жыцце" на русскую мову - паглядзіце, мабыць, ёсць заўвагі.
http://www.stihi.ru/2016/05/26/2752
.
З павагай і падзякай,
Марина Влада-Верасень 27.05.2016 22:41 Заявить о нарушении
Не буду крывадушнічаць, скажу наступнае.
Я ўважліва, з удзячнасцю, стаўлюся да ўсякай думкі пра маю "творчасць". Іншая справа --
згаджаюся я з той думкай, ці не? У даным выпадку, не падзяляю Ваша сцвярджэнне
наконт "надання мне звання паэта". І, шчыра кажучы, Вы паставілі мяне ў няёмкае становішча,
з якога я спакваля выкараскаўся (маю на ўвазе маё доўгае маўчанне). Не трэба асабліва
"захапляцца" маёй пісанінай -- гэта можа пашкодзіць Вашаму таленту.
Што тычыцца перакладу верша "Такое жыццё", то ён выкананы, як мае быць! Дзякуй!
З павагай да Вас
Леонтий Обринский 26.10.2016 20:54 Заявить о нарушении
Прабачце мяне, калі ласка, за маю нястрыманасць – пісала пад уплывам эмоцый.
Мабыць, я сапраўды памылілася і вы не паэт, але… гэта ж не смяротна?
Прабачце яшчэ раз за тое, што дазволіла сабе на эмоцыях паставіць вас у няёмкае становішча – назвала вас паэтам, урачыста абяцаю болей не паўторыцца.
Ўзаемна, М. В.-В.
.
П.С.
Што тычыцца майго таленту.... Лявонцій, вы не турбуйцеся – мой талент даўно закапаны ў надзейным месцы – магу захапляцца ўсім што мне падабаецца – яму гэта аніяк не пашкодзіць.
Марина Влада-Верасень 27.10.2016 07:17 Заявить о нарушении