Што новага?
Мая вуліца, паркі?
Ў квартале двары, пляцоўкі і аркі?
І дзе тыя, з якімі бавіў дзянькі,
Дзе абарыгены крам і зэдліка?
А тая гульнятэка, некалі запоўненая,
Шукае-адшуквае таго заўсёдніка.
Здаецца, той залы няма ўжо даўняе.
Мяч не з кім ганяць, і не падужацца.
Хто лічыўся сябрам/ несумленным ці ворагам
Робіцца адзіным, кліча пабратацца.
Праз карту і век, кіламетры-хвіліны,
Зменьваючыся ўсярэдзіне, змяняючыся звонку…
Магчыма, ўдасца! Вас як абдыму!
Хоць хутка і хоць зусім злёгеньку…
Свидетельство о публикации №116012208593