Зiмовыя заботы
Прыгожа ў кухні й калідоры
Кругом відаць парадак споры
А за вакном мяце мяцель,
Малюе дзіўныя ўзоры
На шыбах стылых Дзед Мароз...
Так соладка ў цяпле ўтульным
Гарбату піць і аб агульным
Вясці дыскурс, што дзень прынёс,
Сачыць за тым, як капітальна
Мяце завея гурбаў стос,
Каб ён на радасць дзецям рос,
Як на дражджах хлеб літаральна,
Як чырванеюць шчокі, нос
І грудзі ў снягіра, бы ружы
Бо рады ўсе зіме і сцюжы!
Свидетельство о публикации №116012206137