Цябе я моцна абнiму...
Пяшчотна пацалую.
Скажы, мне дзякаваць каму,
Што бог мне даў такую?
Што новы мне адкрыў сусвет
І новыя жаданні,
Каб я на злёце маіх лет
Успомніў аб каханні!
Каб я, хоць позна, зразумеў,
Што жарсць не ёсць навала.
Каб зноў кахаў, як я ўмеў,
Не многа і не мала!
Дай божа мне такіх гадоў
Бясконца пражываці,
Каб быў з натхненнем я гатоў
Цябе ўсё абнімаці!
Свидетельство о публикации №116012109787
Што жарсць не ёсць навала." Калi ласка, растлумачце - што гэта мусiць быць. З павагай да Вас
Видок2 26.01.2016 00:23 Заявить о нарушении
С павагаю! Стась
Станислав Шастак 26.01.2016 13:17 Заявить о нарушении